detiВас вітае Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка – інфармацыйны інтэлект-цэнтр! Дарагі госць нашага сайта!


Мы рады, што Вы завіталі на нашу веб-старонку. Для Вас мы пастараліся зрабіць навігацыю сайта даступнай і зразумелай, каб Вам, наш дарагі наведвальнік, было зручна карыстацца рэсурсамі сайта і знайсці для сябе карысную інфармацыю. Сачыце за навінамі ў жыцці нашай бібліятэкі, карыстайцеся электронным каталогам для пошуку дакументаў, знаходзьце інфармацыю аб новых кнігах!

Бібліятэка, кніжка, я – разам лепшыя сябры

Снаружи смотришь:
Дом, как дом,
Но нет жильцов
Обычных в нём.
В нём  книги  интересные
Стоят  рядами  тесными…

17 лістапада  ў  Дзятлаўскай  дзіцячай  бібліятэцы  адбыўся  бібліятэчна — бібліяграфічны  занятак «Бібліятэка,  кніжка, я – разам лепшыя сябры»: пасвячэнне  ў  чытачы  першакласнікаў. Нашы юныя сябры ўпершыню  наведалі бібліятэку. Разам з бібліятэкарам  і Каралевай  Кнігай  дзеці  здзейснілі  займальнае  падарожжа  ў  дзіўную краіну — Бібліятэку, поўную  загадак  і  адкрыццяў. Даведаліся,  што такое «абанемент»,  «чытальная зала»,  «фармуляр», як размяшчаюцца  кнігі на стэлажах. У час  прагляду  відэапрэзентацыі  першакласнікам  расказалі  аб  правілах  паводзін  у  бібліятэцы,  аб  тым, як правільна абыходзіцца  з  кнігай.  А далей  дзяцей  чакалі  выпрабаванні: віктарыны, загадкі  і розныя  заданні. Дзеці  навучылі  нерадзівага  Грышку, як трэба паводзіць  сябе  ў бібліятэцы і, як стаць сябрам кнігі.  Дзеці паспяхова  прайшлі  ўсе  выпрабаванні, разам  з Каралевай  Кнігай  вымавілі  клятву  чытача  і сталі  сапраўднымі  чытачамі  нашай  дзіцячай  бібліятэкі. І іх цяперашняе, вялікае  падарожжа  ў свет кнігі  толькі  пачынаецца.

“Навука, тэхніка і чалавек”

10 лістапада ў  Дзятлаўскай  дзіцячай бібліятэцы  экспанаваліся цікавыя кнігі і часопісы на выставе-красвордзе “Навука, тэхніка і чалавек”.  Увазе наведвальнікаў былі  прадстаўлены  кнігі серый: «Маленькі прафесар», «Мая першая кніга», «Твая першая энцыклапедыя». Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі сваіх маленькіх чытачоў з дзіўнымі адкрыццямі і вынаходствамі, расказалі пра навукоўцаў і іх адкрыцці. У завяршэнне дзеці прынялі  ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне, дзе  даведаліся шмат новага пра планету Зямля, пра космас, пра зоркі, пра моры і акіяны, пра жывёл і расліны.  З задавальненнем пагарталі кнігі энцыклапедычнага характару, каб з іх дапамогай адказаць на ўсе свае «Што?», «Калі?» і «Чаму?».

“Паэзія і проза Кастрычніцкай рэвалюцыі”

6 кастрычніка ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы была аформлена выстава-дасье “Паэзія і проза Кастрычніцкай рэвалюцыі” да 100-годдзя  Вялікага  Кастрычніка. З наведвальнікамі  бібліятэкі адбылася гутарка ў выставы, якая дапамагла чытачам адказаць на пытанні: хто такі Уладзімір Ленін і якую ролю ён адыграў у рэвалюцыі; што з’явілася  сігналам  да штурму Зімовага палаца і хто кіраваў усімі дзеяннямі паўстанцаў.

Гартаючы кнігі і часопісы, якія экспанаваліся на выставе,   чытачы даведаліся пра прычыны рэвалюцыі, прасачылі храналогію гістарычных падзей, якія адбыліся 100 гадоў таму. Таксама чытачы змаглі пазнаёміцца з мастацкімі творамі, якія былі напісаны ў той час.

“Энергазберажэнне для ўсіх і кожнага”

К дальним сёлам, городам

Кто идёт по проводам ?

Светлое величество!

Это — ЭЛЕКТРИЧЕСТВО!

3 лістапада ў Дзятлаўскай  дзіцячай  бібліятэцы адбыўся пазнавальны  энергамарафон «Энергазберажэнне для  ўсіх і кожнага» для наведвальнікаў  лагера “Усмешка” ДУА “СШ №1 г.Дзятлава”.  Бібліятэкары расказалі  дзецям  аб карысці  электраэнэргіі, вады, цяпла ў жыцці кожнага чалавека, пазнаёмілі прысутных з правіламі  карыстання  электрычнымі  прыборамі  ў быту. Затым дзеці праверылі свае веды, адказваючы на пытанні відэапрэзентацыі ”Энергазберажэнне”. Увазе прысутных  была прадстаўлена  кніжная  выстава “Энергазберажэнне – не  эканомія, а разумнае спажыванне”, на якой  экспанаваліся кнігі і часопісы з фонду бібліятэкі  аб сучасных энергазберагальных  тэхналогіях.

«Кніга кніг — Біблія»

Біблія — ​​гэта цалкам адмысловая кніга, унікальная, адзіная ў сваім родзе. Вывучэнне і чытанне самой Бібліі дабратворна ўплывае на чалавека. Чытанне Бібліі прыносіць палёгку, мір і спакой, Біблія з’яўляецца абаронай ад жыццёвых няўдач і бязладзіцы, Біблія дапамагае ў прыняцці рашэнняў, Біблія дае надзею, падбадзёрвае. Біблейскія запаведзі дапамагаюць спраўляцца з цяжкасцямі, парады з біблейскіх тэкстаў з’яўляюцца верным памочнікам і кіраўніком у розных жыццёвых сітуацыях.

3 лістапада ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы быў праведзены інфармацыйны партал на тэму: «Кніга кніг — Біблія». У рамках мерапрыемства ўвазе навучэнцаў 3 — 4 х класаў былі прадстаўлены: пазнавальны аповяд работнікаў бібліятэкі аб старажытным пісанні Бібліі (гісторыя стварэння і перакладаў кнігі); відыё “Библия для детей. Адам и Ева. Ветхий завет.” і кнігі  розных выданняў Бібліі з фонду нашай бібліятэкі з якімі яны маглі пазнаёміцца. Свята праваслаўнай кнігі даў старт цэламу цыклу мерапрыемстваў па духоўна-маральнаму выхаванню. Знаёмства з Бібліяй неабходна кожнаму чалавеку, незалежна ад светапогляду і веравызнання.

Сустрэча з беларускім пісьменнікам Міхаілам Зізюкам

27 кастрычніка ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з навагрудскім  пісьменнікам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхаілам Зізюкам. Міхаіл Зізюк — гэта такая творчая асоба, якая ўвасобіла ў сабе паэта, пісьменніка, аўтара і выканаўцы песень і, што вельмі прыемна, ён дзіцячы аўтар. На сустрэчу былі запрошаны вучні 5-6 класаў ДУА ”Гімназія №1” г.Дзятлава. У час сустрэчы пісьменнік прэзентаваў сваю новую кнігу “Энерджы і дзеці з 5 “А”.

Яшчэ расказаў пра новую кнігу прозы «Планктон». У ёй знойдуцца  творы для аматараў самых розных жанраў: прыгодніцкай і містычна-фантастычнай аповесці, псіхалагічнага аповяду, нарысаў. Усе гэтыя творы аб’ядноўвае шчырая любоў да чалавека, прыроды, роднай зямлі. Адрасуецца кніга шырокаму колу чытачоў. У канцы сустрэчы пісьменнік падарыў 20 кніг Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы  і актыўным удзельнікам мерапрыемства з памятным аўтографам аўтара і з найлепшымі пажаданнямі.

“Пасядзім радком, пагаворым  ладком”

Стагоддзямі  захоўвае  народ  свае  песні, гульні, абрады, казкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прыкметы… У іх – веды нашых продкаў пра  жыццё. Яны заклікаюць нас  быць  уважлівымі  да прыроды і да людзей. Усе мы людзі адной планеты — Зямлі, а таму павінны  жыць у міры і згодзе. Будзем  працавітыя, цярплівыя, беражлівыя і добрыя. Гэтаму нас  вучыць  народная  мудрасць – фальклор.

20 кастрычніка  дзеці  наведалі  Дзятлаўскую  дзіцячую  бібліятэку, каб акунуцца ў свет беларускага фальклору — народных казак, песень, загадак, прыпевак,  у свет народнага  мастацтва  і  творчасці. Бібліятэкары  правялі  фальклорныя  пасядзелкі “Пасядзім радком, пагаворым  ладком”, дзе  дзеці  пазнаёміліся з фальклорнымі  песнямі, прымаўкамі, частушкамі і прыказкамі, адказвалі на пытанні  віктарыны. Затым бібліятэкары  прапанавалі  конкурсы: “Каравай”, “Гарэлкі”, “Пярсцёнак”, ”Ішлі коні ” і г. д. Дзеці  даведаліся, як  нашы  продкі  жылі,  апраналіся, гулялі і спявалі ў даўніну, якія слухалі  казкі.

 

“Сагрэтыя  цяплом тваіх  прамяністых  вачэй”

Няма на свеце больш святога слова, чым «мама». Для любога  з нас: дзіцяці, падлетка,  дарослага – матуля – самы  дарагі чалавек на свеце. Яна дала нам самае каштоўнае – жыццё!  Да Дня  маці ў Дзятлаўскай  дзіцячай бібліятэцы   прайшла  конкурсная  праграма “Сагрэтыя  цяплом тваіх  прамяністых  вачэй” для дзяцей  малодшага  ўзросту.   Правесці  мерапрыемства  ў дзіцячай  бібліятэцы  без гульняў і конкурсаў  немагчыма.  Дзеці  актыўна  ўдзельнічалі  ў конкурсах: «Маленькія  гаспадынькі», «Матулін  партрэт», «Калі я буду матуляй», «Вялікае мыццё», «Модніцы», «Майстрыхі», «Збяры  грыбы» і г.д.  Конкурсы  паказалі, якую дапамогу могуць  аказаць дзеці  дарослым . Ахвотна дзяўчынкі і хлопчыкі  займаліся «мыццем бялізны», “сабіралі грыбы”, «лавілі рыбку» для юшкі, перабіралі  крупы для кашы і г. д. Мы спадзяемся, дзеці будуць  добрымі  памочнікамі для сваіх матуль. У час мерапрыемства  прысутныя  чыталі  вершы, прысвечаныя  мамам. А закончылася свята песняй «Мама». У бібліятэцы  экспанавалася  выстава–прысвячэнне «Пусть всегда будет мама…». Напрыканцы мерапрыемства была праведзена рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Поздравим маму вместе». Дзеці падпісалі спецыяльную віншавальную паштоўку сваім матулям.

“Дар  маленькага  зярнятка”

Вось ён, хлеб,- залатою  гарой,

Што багаццем Радзімы завецца.

Вось  ён, хлеб, што  асенняй  парой

На лістах на кляновых пячэцца…

6  кастрычніка  ў Дзятлаўскай  дзіцячай  бібліятэцы  адбылося  чарговае пасяджэнне  аматарскага  аб’яднання “Чамучкі”. Вучні 3”В” класа  сярэдняй школы №3  былі запрошаны на  інфармацыйны  кактэйль  “Дар  маленькага  зярнятка”. Гаворка  ішла пра  самы  каштоўны  здабытак  чалавецтва – хлеб. З даўніх  часоў  хлеб  быў  прадметам  галоўнага  клопату  чалавека. Таму  дзеці  расказвалі пра  хлеб, пра працу хлебаробаў, чыталі вершы, прыказкі і прымаўкі,  адгадвалі загадкі. У час мерапрыемства  прымалі  ўдзел у гульнях: “Назаві адным словам”, ”Угадай па смаку”, ”Назаві  прафесіі  людзей, працуючых на зямлі”. Пасяджэнне  скончылася  праглядам  відэафільма  “Як  атрымліваецца  хлеб”.

«Ладушкі, ладушкі –дзядулі і  бабулі»

1 кастрычніка ў Беларусі  ўшаноўваюць людзей, без якіх не магчыма было б існаванне моладзі. Людзей, поўных  жыццёвага  вопыту і мудрасці, захавальнікаў  ачага  кожнага  дома, на якіх  трымаецца  кожная сям’я – людзей сталага  ўзросту,  дарагіх  кожнаму  сэрцу  бабуляў і дзядуляў.  3 кастрычніка  Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка падрыхтавала бібліятэчныя забавы “Ладушкі, ладушкі –дзядулі і бабулі». Вядучыя мерапрыемства ўрачыста павіншавалі ўдзельнікаў са святам, з узростам мудрасці. Бібліятэкары падрыхтавалі для ўдзельнікаў  мерапрыемства  конкурсы: «Залатыя рукі», “Прадоўжы прыказку”, “Лада”, “Прызнанне”, “Збяры  рукзак”, Беларускі перапляс” і г.д. Музычныя і паэтычныя віншаванні падарылі пажылым людзям зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі. Радасць зносін розных пакаленняў дапамаглі ўпрыгожыць вольны час бабуляў і дзядуляў. Да мерапрыемства  была  падрыхтавана выстава  творчых  работ “З пакалення ў пакаленне перадаём мы цудныя  тварэнні”. Галоўнай  мэтай гэтага мерапрыемства было выхаваць павагу да людзей сталага ўзросту і, вядома ж, кожны наведвальнік бібліятэкі  змог распавесці аб сваіх бабулях і дзядулях.